Перайсці да зместу

Феадосій Мікалаевіч Гразноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Феадосій Мікалаевіч Гразноў
Сцяг1-ы Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый
1958 — 1961
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Павел Астапенка

Нараджэнне люты 1905[1]
Смерць 30 жніўня 1988(1988-08-30)[1] (83 гады)
Партыя УКП(б) (1928)
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную доблесць» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Феадо́сій Мікала́евіч Гразно́ў (1905 — 30 жніўня 1988) — савецкі і беларускі дыпламат. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у ААН (1958—1961).

З 1939 года на дыпламатычнай службе. Адукацыя вышэйшая. Валодаў англійскай і нямецкай мовамі.

У 1949—1953 гг. — пасланнік Пасольства СССР у Балгарыі.

У 1953—1957 гг. — пасланнік Пасольства СССР у Югаславіі[2].

У 1957—1958 гг. — саветнік V-га Еўрапейскага аддзела Міністэрства замежных спраў СССР.

У 1958—1961 гг. — пастаянны прадстаўнік Беларускай ССР у Савеце Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

17 верасня 1958 года ўручыў даверчыя граматы Генеральнаму сакратару ААН Дагу Хамаршэльду.

У жніўні 1959 года Пастаянны прадстаўнік БССР пры ААН выступіў з справаздачай. Ён нагадаў, што ў другім камітэце беларуская дэлегацыя выступіла з праектам рэзалюцыі ў дачыненні да замежных камісій у слабаразвітых краінах. Гэта прапанова не прайшла, але, па ацэнцы Ф. М. Гразнова, «карысць ад яго ўнясення, несумненна, была»[3].

У 1960—1970 гг. — саветнік Упраўлення знешняй палітычнай інфармацыі па рэзерве[4].

Зноскі